У Лідзе да тэрміну ў калоніі прысудзілі маму ў дэкрэце. Яе малодшаму сыну менш двух гадоў
У Лідзе паўтара года калоніі атрымала Таццяна Звярко, мама ў дэкрэтным адпачынку. Яе малодшаму дзіцяці няма і двух гадоў, паведамляе «Вясна».
Лідчанку асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: Арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і Арт. 368 (Абраза прэзідэнта). Яна павінна выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту, якога прызналі пацярпелым па справе.
Па дадзеных праваабаронцаў, прадстаўнік улады, якога
абразіла Таццяна, — намеснік начальніка лідскага РАУС Дзяніс Жынко. Справу
разглядаў судзьдзя Ігар Кашко.
Жанчыну ўзялі пад варту прама ў зале суда.
У Тацяны двое дзяцей: 20-гадовая дачка і сын, якому зараз 1
год і 9 месяцаў. Таццяна была ў дэкрэтным адпачынку. Знаёмая Таццяны напісала,
што яе сын быў на грудным гадаванні.
Згодна з артыкулам 63 Крымінальнага кодэкса, наяўнасць на ўтрыманні ў вінаватага малалетняга дзіцяці з'яўляецца прызнаецца акалічнасцю, змякчальным адказнасць.
Паводле zerkalo.io.