У Лёзне гарэў ільнозавод (фота, відэа)
МНС Беларусі паведамляе, што ратавальнікі ліквідуюць пажар на льнозаводзе ў Лёзне.
![1635163134498.jpg 1635163134498.jpg](/img/v1/images/1635163134498.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
25 кастрычніка ў 13-50 у цэнтр аператыўнага кіравання Лёзненскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары на ААТ "Лёзненскі льнозавод" у г.п. Лёзна.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне шахі льнотрасты. Плошча пажару складае каля 3000 кв. метраў.
Для тушэння пажару прыцягнутыя 14 адзінак тэхнікі і 34 чалавекі, з іх 10 адзінак тэхнікі і 30 чалавек работнікаў МНС. Праводзяцца работы па тушэнні пажару і абароне другой паловы падстрэшка.