Падчас пажару на льнозаводзе ў Лёзне загінуў ратавальнік
Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Мазоль раптоўна памёр сёння падчас пажару на льнозаводзе ў Лёзне.

Сёння ў ходзе ліквідацыі пажару на льнозаводзе ў г.п. Лёзна адчуў сябе дрэнна намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Уладзіміравіч Мазоль. Калегамі і работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі аказвалася экстраная дапамога.
У 16.05 канстатавана яго смерць.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выказвае спачуванні родным і блізкім, а таксама акажа ім усю неабходную дапамогу.
Паводле mchs.gov.by