Памёр журналіст Аляксандр Коктыш
Яму было 54 гады.

Аляксандр Коктыш быў вядомым беларускім журналістам. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х працаваў у «Звяздзе», «Інтэрфаксе-Захад». Затым у «СН+», быў намеснікам галоўнага рэдактара ў газеце «Труд», піяр-менеджарам у кампаніі «Сімпа».
«Немагчыма паверыць… Мы некалькі гадоў разам рабілі газету «Труд» у Беларусі». Саша быў вельмі адданы беларускай журналістыцы. І застанецца ў ёй…» — напісаў Сяргей Ваганаў.
Аляксандр быў вельмі актыўны ў фэйсбуку, жыва рэагаваў на ўсе бягучыя падзеі, публікаваў фоты беларускай прыроды.
Паводле «Нашай Нівы»