Каля польскай мяжы знайшлі цела мужчыны
Гэта сёмая смерць мігранта на мяжы, перадае onet.pl.
Раніцай 22 кастрычніка патруль памежнай варты выявіў цела мужчыны ў лесе каля Кусцінцаў у Падляскім ваяводстве. Гэта тэрыторыя памежнай зоны, на якой уведзены рэжым надзвычайнага становішча.
Памежнікі, якія патрулявалі тэрыторыю, паведамілі ў паліцыю адразу пасля выяўлення цела мужчыны.
Пасля ўскрыцця прычына смерці 24-гадовага мігранта пакуль невядомая.
Паліцыя не знайшла ніякіх дакументаў мужчыны, таму цяжка вызначыць, хто гэты чалавек і як ён апынуўся ў гэтым лясным масіве.