Нямецкія неанацысты з дубінкамі і мачэтэ накіраваліся на мяжу з Польшчай, каб спыняць мігрантаў з Беларусі

Паліцыя ФРН выявіла на мяжы з Польшчай групу неанацыстаў з дубінкамі і мачэтэ. Сябры арганізацыі «Трэці шлях» накіраваліся на мяжу нібыта перашкаджаць нелегальнай міграцыі. Пра гэта інфармуе Свабода.

photo_2021_10_24_16_57_17.jpg

Паліцыя ФРГ правяла ў ноч на нядзелю аперацыю супраць правых экстрэмістаў, якія накіраваліся на мяжу з Польшчай нібыта перашкаджаць нелегальнай міграцыі. Пра гэта паведамілі журналістам у праваахоўных органах Нямеччыны.
Праваахоўнікі спынілі недалёка ад мяжы ў раёне горада Губэн (федэральная зямля Брандэнбург) і надгледзелі групы агульнай колькасцю каля 50 чалавек з ліку прыхільнікаў праваэкстрэмісцскай арганізацыі «Трэці шлях», якая раней заклікала «арганізоўвацца» з мэтай не дапусціць прыбыцця ў ФРГ нелегальных мігрантаў з Польшчы праз Беларусь.
Падчас надгляду ў неанацыстаў былі выяўленыя балончыкі з пярцовым газам, мачэтэ, дубінкі і нават штых. Большая частка спыненых асоб жыве ў найбліжэйшых ваколіцах, некаторыя, аднак, прыбылі з іншых рэгіёнаў Нямеччыны.
Як адзначылі ў паліцыі, праваахоўныя органы працягнуць рэйды з мэтай недапушчэння якіх-небудзь дзеянняў з боку правых радыкалаў супраць мігрантаў.
У цэнтры Губэна ў суботу прайшла акцыя ў падтрымку бежанцаў, у якой прынялі ўдзел каля 120 чалавек, піша агенцтва DPA.