Польскія медыя: Беларусь прыпыніла выдачу віз іракцам

Беларусь перастала выдаваць візы грамадзянам Ірака, паведамляе польскае выданне tvp.info.

 

Крыніца, звязаная з польскімі дыпламатычнымі коламі, таксама пацвердзіла выданню, што візы не выдаюцца. Паводле яе слоў, невядома, ці часовае гэта рашэнне або пастаяннае. Паводле інфармацыі выдання, прычынай можа быць нарастанне праблемы з мігрантамі ў Беларусі.

Раней у Польшчы паведамлялі, што Беларусь перастала прымаць мігрантаў, якія вылятаюць у Мінск з іракскага Эрбіля, а таксама прыпыніла прыём заяў на атрыманне віз ад грамадзян Егіпта, Ірака, Нігерыі, Пакістана і Сірыі.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: