У Магілёўскім ізалятары трымаюць чалавека з паламанымі рукамі
У Канстанціна Чарнова, якога ўтрымліваюць у зняволенні за ўдзел у магілёўскім Маршы недармаедаў, зламаныя абедзве рукі.

Марш недармаедаў у Магілёве. Ілюстрацыйнае фота
З гэтымі траўмамі ён прыйшоў на акцыю пратэсту. Паводле маці, Канстанцін абмежаваны ў рухах. Яму складана самастойна есці і глядзець сябе. Жанчына выказала свой непакой, што сыну не аказваюць ў няволі належную мэдыцынскую дапамогу.
Чакаецца, што Канстанціна прывязуць на суд за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Паводле svaboda.org