У Магілёве міліцэйскі УАЗ не саступіў дарогу «Опелю»
Міліцэйскі УАЗ і "Опель" сутыкнуліся ў Магілёве 30 ліпеня, паведамляе Еўрарадыё.
![Аварыя ў Магілёве / Прэс-служба МУС Аварыя ў Магілёве / Прэс-служба МУС ](/img/v1/images/mahiliou_3007_1__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аварыя ў Магілёве / Прэс-служба МУС
Аварыя адбылася каля 7:30 на вуліцы Макарава, інфармуе БЕЛТА.
УАЗам кіраваў 25-гадовы міліцыянт. За рулём "Опеля" была 35-гадовая магіляўчанка.
На скрыжаванні раўназначных дарог міліцыянт не саступіў дарогу "Опелю". На кіроўцу міліцэйскай машыны склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў манеўравання альбо праезду скрыжаванняў. Праўда і кіроўцы "Опеля" проста так з'ехаць не ўдалося: на яе склалі пратакол за кіраванне транспартным сродкам, на які не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху альбо які не зарэгістравана ў вызначаным парадку.
Пры ДТЗ ніхто не пацярпеў, але аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Паведамляецца, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.