У Магілёве падалі заяўку на адзначэнне Дня Волі

Адзначыць гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі магілёўскія актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі збіраюцца на стадыёне, вызначаным кіраўніцтвам горада для масавых сходаў грамадзян. Заяву ў гарвыканкам падаў партыец Раман Давыдаў, перадае «Свабода».

den_voli_v_grodno_2__1000x576_logo_1.jpg

За мітынг актывісты гатовыя заплаціць звыш 4 тысяч рублёў.
Арганізатары чакаюць, што збярэцца да 900 чалавек. Будуць патрабаваць «палітычных правоў і свабод, вызвалення палітзняволеных, зняцця забароны і абмежаванняў на выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга». Арганізатары гатовыя аплаціць паслугі міліцыі, мэдыкаў і камунальнікаў для забеспячэння парадку на сходзе. Сума складзе 4350 рублёў.
Паўгода таму стадыён, на якім плянуюць мітынгаваць актывісты, пачалі рэстаўраваць, і цяпер ён выглядае разбураным. Месціцца спартыўны аб’ект убаку ад людных гарадскіх мясцін, на вуліцы Чалюскінцаў (10–15 хвілін язды грамадскім транспартам ад гарвыканкама). Апошні раз з дазволу чыноўнікаў на бегавой дарожцы праваабаронцы ў 2019 годзе ладзілі пікет-манстрацыю. Гэта была першая дазволеная вулічная акцыя за 7 гадоў.

«Настроіліся рашуча і адмаўляцца ад мітынгу не зьбіраемся»

Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў лічыць, што гарвыканкам абавязаны прапанаваць іншую пляцоўку для мітынгу. Ён вінаваціць чыноўнікаў, што тыя не парупіліся загадзя вызначыць альтэрнатыўнае месца для масавых сходаў грамадзян.
«Мы настроеныя рашуча і адмаўляцца ад мітынгу не збіраемся», — заяўляе актывіст.
Паводле Шанцава, сёлета мясцовыя апазыцыйныя арганізацыі вырашылі абысціся без аргкамітэта да Дня Волі, каб не справакаваць новую хвалю рэпрэсій. Планы ўзгадняюць праз асабістыя кантакты.

«Сумняемся, што стадыёне можна праводзіць масавыя мерапрыемствы»

Што да стадыёна, то яго сталі рамантаваць у жніўні 2020 года і абяцалі пачаць трэніроўкі ўжо ў лістападзе. У сюжэце рэгіянальных навін тады адзначалася, што рэканструкцыя праводзіцца з фінансавай падтрымкай УЕФА.
Пра перспектывы функцыянавання стадыёна расказалі супрацоўнікі адміністрацыі футбольнага клуба «Днепр». У аддзеле спорту і турызму гарвыканкама запэўнілі: у адміністрацыі клуба ведаюць, што стадыён вызначаны як месца для масавых мерапрыемстваў, але засумняваліся, ці можна іх там праводзіць цяпер. Адсутнасць работ на стадыёне патлумачылі тэхнічнымі праблемамі.