У Магілёве затрымалі неанацыстаў, якія апаганілі габрэйскі помнік

Міліцыя затрымала чатырох парушальнікаў-антысемітаў. Затрыманне адбылося 22 лістапада — праз тры дні пасля таго, як вандалы аблілі чорнай фарбай памятны знак, прысвечаны габрэям — ахвярам нацызму.

40f52f09_ca0f_46da_8799_fe6804960d76_w610_r0_s.jpg


 

Ініцыятарам акту вандалізму стаў 19-гадовы хлопец, разам з якім былі тры няпоўнагадовыя памагатыя, усе — навучэнцы мясцовых каледжаў.

Падазраваныя прытрымліваюцца ўльтраправых ідэяў нацызму і зʼяўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх неанацыстаў, адзначаюць у МУС.

Адзін з іх цягам гэтага года ўжо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 17.10 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (прапаганда і (альбо) публічнае дэманстраванне, выраб ці распаўсюд нацысцкай сімволікі альбо атрыбутыкі).

 

 

 

Відэасюжэт «Белсату» пра апаганьванне помніка ў Магілёве

 

Выбар месца і абʼекта для цынічнай выхадкі планаваўся загадзя. Прыкладна месяц удзельнікі групы вывучалі мясцовыя славутасці і памятныя для габрэяў месцы. Правядзенне «акцыі» было прымеркаванае да свята Шабат.

 

Затрыманы нацыст

Затрыманы нацыст

 

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэту ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі (хуліганства, здзейсненае групай асобаў).

 

Помнік «У памяць аб габрэяў Магілёўшчыны — ахвярах нацызму» знаходзіцца ў цэнтры Магілёву (каля дому N 10 па вул. Першамайскай).

 

belsat.eu