У Маладзечне на вуліцу імя Паўла Карузы няма грошаў
Каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Маладзечне Раман Ганчароў атрымаў адказ з Маладзечанскага райвыканкаму адказ на калектыўны зварот за перайменаванне вуліцы Чкалава ў гонар беларускага кампазітара, старшыні ЦК БХД у 1926-1928 гадах Паўла Карузы.
Подпісы збіраліся пераважна сярод жыхароў вуліцы Чкалава, адзначыў актывіст.
У райвыканкаме параілі Раману Ганчарову для перайменавання вуліцы арганізаваць мясцовы рэферэндум. Але пры гэтым падкрэслілі, што «бюджэт Маладзечанскага раёна на 2017 год сфармаваны ва ўмовах абмежаванасці бюджэтных рэсурсаў, а перайменаванне вуліцы пацягне значныя дадатковыя выдаткі як бюджэтных сродкаў, так і сродкаў грамадзян, таму правядзенне перайменавання вуліцы Чкалава лічым нямэтазгодным».
Паводле прэс-рэлізу