У МАРГ патлумачылі, чаму ў Беларусі так растуць цэны

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначае паскарэнне інфляцыйных працэсаў у лютым: прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 8,7% (у студзені — 7,7%, снежні — 7,4%). Вінаватыя імпартныя тавары і адмена падатковых ільгот, паведамляе «Еўрарадыё».

kamarouka__minsk__rynak__handal_fota_dzmitryj_dzmitryeu__novy_czas_logo_1.jpg

«Павышаны рост цэн у лютым абумоўлены захаваннем неспрыяльнага ўплыву падаражання імпартуемых тавараў, а таксама адмены падатковых ільгот», — гаворыцца ў каментары, апублікаваным на сайце МАРГ.

Дынаміка прыросту спажывецкіх цэн у Беларусі / mart.gov.by

Дынаміка прыросту спажывецкіх цэн у Беларусі / mart.gov.by

Больш за ўсё ў лютым раслі цэны на імпартныя рыбу і рыбапрадукты, алей і тлушчы, крупы, садавіну. Рыба і рыбапрадукты за месяц падаражэлі на 1,6% , алей — на 5,8%, плодаагароднінная прадукцыя — на 7,1%.
Істотна павялічыліся цэны на медыкаменты і медыцынскія паслугі. Нагадаем, са студзеня ў Беларусі адмененыя льготы на ПДВ для шэрагу лекавых сродкаў і медвырабаў. У выніку за люты лекі падаражэлі на 5,1%, а медпаслугі — на 2,5%.
Каб стрымаць рост цэн на сацыяльна значныя тавары, урад у канцы лютага прыняў спецыяльную пастанову, нагадалі ў МАРГ. З сакавіка тавары і лекі з пераліку могуць даражэць не больш чым на 0,2% у месяц.
Нагадаем, па выніках мінулага года ў Беларусі была зафіксавана рэкордная за апошнія 4 гады інфляцыя — 7,4%.