У Марыі Калеснікавай забралі кнігі з камеры
У Марыі Калеснікавай, якая сядзіць у жодзінскім СІЗА, проста з камеры забралі кнігі, паведамляе ТГ-канал «Письма в клеточку».

Гаворка ідзе пра кнігу Стывена Хокінга «Сусвет Стывена Хокінга» і дзве кнігі Юваля Ноя Харары — «21 урок для ХХІ стагоддзя» і «Homo Deus. Кароткая гісторыя будучыні», перадае Еўрарадыё.
Паведамляецца, што ў жодзінскім СІЗА адчуваецца вялікая праблема з бібліятэкай. Але тая не ўзяла кнігі, якія перадачай прынеслі сваякі Калеснікавай. Кнігі, якія пераслалі ў бібліятэку, былі проста перададзеныя на склад, іх не выдаюць.
Напярэдадні стала вядома аб праблемах з кнігамі ў Віктара Бабарыкі. Ён мае права купіць кнігі, склаўшы спіс для «Цэнтральнай кнігарні». Аднак турэмныя супрацоўнікі проста ігнаруюць яго запыты.