У машыне затрыманага палітыка Кастусёва ў Шклове прабілі колы. Яго зяць з'ехаў з краіны
Зяць Рыгора Кастусёва Дзмітрый Антончык 23 красавіка пакінуў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве.
![Дзмітрый Антончык Дзмітрый Антончык](/img/v1/images/dmitriy_antonchik_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзмітрый Антончык
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Шклове 12 красавіка. Пазней з’явілася інфармацыя, што ён у СІЗА КДБ у Мінску па так званай «справе аб дзяржперавароце», нагадвае TUT.BY.
13 красавіка ў Шклове ў зяця Кастусёва Дзмітрыя Антончыка правялі ператрус. Усяго ператрус працягваўся каля трох гадзін, у Дзмітрыя забралі кампутар, кнігі, CD-дыскі і «стары некамплектны страйкбольны прывад АКСУ».
Нядаўна Дзмітрый паведаміў у Фэйсбуку, што ў машыне Рыгора Кастусёва, якая стаіць каля пад’езда ягонага дома ў Шклове, прабілі ўсе колы. Пра здарэнне Дзмітрый даведаўся ад свайго бацькі.
![mashina_kostuseva.jpg mashina_kostuseva.jpg](/img/v1/images/mashina_kostuseva.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дачка палітыка Кацярына Кастусёва збіраецца падаць у Шклоўскі РАУС заяву на невядомых хуліганаў.