У Мазыры за здзек з дзяржаўнага сцяга завялі крымінальную справу на выхавацельку дзіцячага садка
У кастрычніку ў адным з тэлеграм-чатаў з'явілася фота, на якім чырвона-зялёны сцяг вісіць на смеццевым кантэйнеры, піша «Наша Ніва».

Міліцыя высветліла, што дачыненне мае 50-гадовая жанчына,
выхавацелька садка, якая павесіла сцяг на смеццевы кантэйнер і зрабіла фота.
Супраць яе завялі крымінальную справу за здзек з дзяржаўнага сцяга. Жанчыну змясцілі ў ізалятар.