У мінскай фан-зоне Еўра-2016 будуць навучаць беларускай мове

10 чэрвеня ў парку Перамогі на набярэжнай Свіслачы пачне працу фан-зона чэмпіянату Еўропы па футболе.

qr.jpg

 Фан-зона «Аліварыя» можа прыняць адначасова некалькі сотняў заўзятараў. Для іх працуе кафэ, дзе можна набыць закускі і выпіць келіх халоднага піва. Матчы трансліруюцца на вялікіх экранах.
У фан-зоне пакажуць усе матчы Еўра-2016.
Акрамя таго, фан-зона стане месцам для адпачынку не толькі футбольных заўзятараў, але і ўсіх гараджан. Наведвальнікаў чакаюць:

  • сустрэчы з вядомымі людзьмі са свету футбола і не толькі,
  • майстар-класы ад спартыўных каментатараў,
  • забаўляльныя актыўнасці: кікер, фотаатракцыён, конкурс прагнозаў і спаборніцтвы на спрыт валодання футбольным мячом,
  • моўныя курсы «футбольнай» беларускай і інш.


Час працы фан-зоны: з 15.00 (у дні матчаў). Уваход вольны.
Адрас: Парк Перамогі, Велакавярня (набярэжная Свіслачы, скрыжаванне з вул. Машэрава).
Расклад найбліжэйшых матчаў: 10 чэрвеня:
22.00 Францыя — Румынія 11 чэрвеня: 16.00 Албанія — Швейцарыя 19.00 Уэльс — Славакія 22.00 Англія — Расія 12 чэрвеня: 16.00 Турцыя — Харватыя 19.00 Польшча — Паўночная Ірландыя 22.00 Германія — Украіна 
Паводле Нашай Нівы