У Мінску адбылося буйное адключэнне электраэнергіі
Паведамленні пра гэта з'явіліся ў Тэлеграме.
Раніцай у Фрунзенскім раёне Мінска адключалася электразабеспячэнне — на ЦЭЦ-4 здарылася аварыя.
Праз 10 хвілін усе спажыўцы былі падключаныя зноў, прычына паломкі высвятляецца, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.
Тым часам «Мінсктранс» паведаміў пра масавыя збоі ў працы транспарта.