У Мінску адсвяткавалі 150-годдзе Міхайлы Грушэўскага

У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адзначылі 150-годдзе вядомага ўкраінскага гісторыка і палітыка Міхайлы Грушэўскага.

hrusheuski_712.jpg



29 верасня 1866 года ў горадзе Хэлм на ўсходзе Польшчы 150 гадоў таму нарадзіўся бацька ўкраінскай гістарыяграфіі, адзін з лідараў нацыянальнага адраджэння Украіны 2-й паловы ХІХ — першай траціны ХХ стст. 

З гэтай нагоды амбасада Украіны ў Беларусі правяла святочную імпрэзу, куды запрасіла дыпламатаў, даследчыкаў украінска-беларускіх сувязяў, мастакоў, журналістаў, дзеячаў культуры. Адмыслова да вечарыны супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падрыхтавалі выставу кніг Міхайлы Грушэўскага, у тым ліку вельмі рэдкіх прыжыццёвых выданняў, якія захоўваюцца ў галоўнымп сховішчы краіны.

Перад гледачамі выступілі Часовы павераны Украіны ў справах Рэспублікі Беларусь Валеры Джыгун, былы шматгадовы амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДУ Віктар Кахновіч, а таксама ўкраінскі ансамбль "Крыніца" з песеннай праграмай.


lit_bel.org__hrush_5.jpg_21191b78822df4d4228d88a03e64d90b.html

lit_bel.org__hrush_1.jpg_d8248c40e75927051756c4ab695498a5.html

Часовы павераны Украіны ў справах Рэспублікі Беларусь Валеры Джыгун

lit_bel.org__hrush_3.jpg_68dd8e13ef4df3a9fe79899fc640d423.html

Дыпламат Валянцін Вялічка

lit_bel.org__hrush_2.jpg_519505778cdb690be19b6e68446fefc4.html

lit_bel.org__hrush_4.jpg_e5a674050eb332765106a31c96453282.html

Ансамбль "Крыніца"


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"