У Мінску анархісты раздавалі ўлёткі з заклікам не плаціць па дэкрэту аб «дармаедстве»

Увечары панядзелка, 23 студзеня, у раёне Камароўскага рынку ў Мінску анархісты распаўсюджвалі ўлёткі супраць дэкрэта аб "дармаедстве". Актывісты інфармавалі грамадзян аб тым, што Дэкрэт №3 з'яўляецца антыканстытуцыйным і антынародным.

444444.jpg


Грамадзяне праяўлялі вялікую цікаўнасць і падтрымлівалі маладзёнаў, бо апошнія падзеі мала каго пакідаюць абыякавымі.
Ва распаўсюджаных улётках, у прыватнасці, нагадваецца, што згодна з артыкулам 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.
Дзяржава стварае ўмовы для поўнай занятасці насельніцтва. У выпадку незанятасці асобы па не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне новым спецыяльнасцям і павышэнне кваліфікацыі з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама дапамога па беспрацоўі ў адпаведнасці з законам.Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) і права на забастоўку.
Прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы.
Дэкрэт прэзідэнта №3 «О предупреждении социального иждивенчества» (падатак на «дармаедства») з’яўляецца АНТЫКАНСТЫТУЦЫЙНЫМ і парушае законные правы грамадзян Беларусі!»

55555.jpg


Паводле прэс-рэлізу