У Мінску пададзеная заяўка на Чарнобыльскі Шлях

У Мінгарвыканкам 2 красавіка была пададзеная заяўка на правядзенне ў Мінску акцыі «Чарнобыльскі Шлях». 

czsz_2017__5__logo_1.jpg


Акцыя запланаваная на 26 красавіку — гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС — і мусіць прайсці па традыцыйным маршруце.

Калектыўную заяўку на акцыю падпісалі прадстаўнікі розных партый і арганізацый Беларусі: Вольга Кавалькова, Рыгор Кастусёў, Мікалай Казлоў, Юрый Казакевіч, Дзмітрый Кучук, Аляксей Сігаеў і Міхаіл Васілеўскі.

1522673622_action01260411_2.jpg


Кажа сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова:

“Падчас акцыі плануецца агучваць пытанні экалагічнай тэматыкі. Апошнім часам па ўсёй Беларусі ўзнікае вельмі шмат пытанняў і з будаўніцтвам АЭС, і розных шкодных прадпрыемстваў. І таму адна з мэтаў — прыцягнуць да ўдзелу разнастайныя экалагічныя ініцыятывы з усёй краіны. Таксама аргкамітэт хоча запрасіць да ўдзелу ў малітве ля Чарнобыльскай капліцы прадстаўнікоў розных канфесій, каб і малітва была часткай мерапрыемства. Спадзяемся, што заяўка будзе зацверджана ў тым фармаце, у якім яна пададзеная і без зменаў”.

 bchd.info