У Мінску працягваюцца затрыманні: цяпер на жаночым дэмаршы

Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.

photo_2020_11_07_14_38_53.jpg

На праспекце Незалежнасці ў Мінску кропкава затрымліваюць жанчын з кветкамі. Сілавікі ў чорным выскокваюць з бусаў і вядуць жанчын з кветкамі туды. 

photo_2020_11_07_14_00_26.jpg


Жаночыя гулянні з кветкамі па суботах праходзілі ў Мінску паўтара месяца. Затрыманні на іх адбываюцца ўпершыню.


Нагадаем, раніцай 7 лістапада у Мінску затрымалі каля 30 медыкаў, якія сабраліся на акцыю.