У Мінску праходзіць Марш адзінства (фота, відэа)
У Мінску і іншых гарадах Беларусі сёння праходзіць Марш адзінства. Мы сочым за падзеямі.
![Медыкі выйшлі на пратэст. Фота Алены Ляшкевіч Медыкі выйшлі на пратэст. Фота Алены Ляшкевіч](/img/v1/images/118883609_348865839627745_3839597706717923924_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Медыкі выйшлі на пратэст. Фота Алены Ляшкевіч
17.04 Завяршаем нашую анлайн-трансляцыю Марша адзінства, неўзабаве чакайце наш выніковы фотарэпартаж з шэсця. Жыве Беларусь!
16.51 Карэспандэнт НЧ перадае, што дождж сціхае, народ не разыходзіцца, шпацыруе да Палаца незалежнасці і назад, весяліцца. Людзі аблюбавалі вялікі паркінг ля праспекта Пераможцаў, на ўсіх паверхах пратэстоўцы хаваюцца ад дажджу, вывешваюць сцягі. На даху аднаго з гатэляў наш журналіст заўважыў здымачную групу, якую ахоўваюць ціхары, ён мяркуе, што гэта расійскія рэпарцёры.
16.44 Людзі каля Палаца незалежнасці скандуюць: «Пусці да сябе пагрэцца!», «Караева пад суд», «Нам ніхто не плаціць». Пры гэтым сілавікам адрасуюць наступныя рэплікі: «Ён уцячэ, а вас пакіне», «Здымі маску».
Дождж большае, але асноўная маса дэманстрантаў працягвае шэсце і скандуе: «Мы ідзем па лужынах, Саша нам не патрэбны!».
Некаторыя схаваліся ад дажджу пад дрэвамі, на прыпынках, перадае tut.by.
16.35 Чытач НЧ паведамляе, што сілавікамі традыцыйна перакрыты выхад на вуліцу Арлоўскую з Парка Перамогі. Людзям кажуць, што прайсці там нельга.
16.14 На праспекце Пераможцаў ёсць указальнікі: туалет, вада. Карэспандэнт Свабоды паведамляе, што сюды сапраўды падвезлі сінія біяпрыбіральні, валанцёры раздаюць ваду пратэстоўцам. На слупы валанцёры павесілі вялікія мяшкі для смецця, туды складаюць усё непатрэбнае – смецця пад нагамі няма.
Людзі нясуць плюшавыя панды з бела-чырвона-белымі павязкамі. Сярод плакатаў карэспандэнт Свабоды заўважыў такі: «Вова, налі чаю Сашу!»
16.12 Тым часам вядома ўжо пра 70 затрыманых у Мінску. Адбываюцца затрыманні і ў рэгіёнах. Спіс імёнаў абнаўляецца тут.
16.02 Карэспандэнт НЧ распавёў, што людзі працягваюць стаяць ля Палаца незалежнасці перад кардонам з АМАПаўцаў і спецтэхнікі, агароджанай калючым дротам. Але сілавікоў вельмі мала, «іх ратуе толькі дрот», сведчыць наш журналіст. Калі галава калоны дасягнула рэзідэнцыі, яе хвост быў яшчэ ля Палаца спорту, таму вельмі складана ацаніць агульную колькасць людзей на сённяшнім маршы. Але дакладна не менш, чым у мінулую нядзелю, а можа нават і больш. Ідзе дождж, але людзі працягваюць стаяць ля Палаца незалежнасці.
Як гэта выглядае — глядзіце ў відэа нашых калег з tut.by:
Праваабаронцы паведамляюць пра мінімум 49 затрыманых сёння ў розных кропках Мінска. Вядома, што пасля затрыманняў у раёне трактарнага завода на вуліцы Чабатарова людзей забіралі машыны хуткай дапамогі.
15:43 «Спартоўцы з народам!» У калоне на праспекце Пераможцаў ідзе асобная група спартоўцаў, яны нясуць плакат «Спартсмены з народам!», у гэтай групе каля 30 чалавек. Там шмат вядомых людзей, ім гукаюць: «Спартоўцы малайцы!»
Сярод іх баскетбалісты Ягор і Мікіта Мешчаракоў, Сцяпан Папоў (самба), Валянціна Зелянкевіч (трыятлон), Канстанцін Якаўлеў (гандбол), Артур Удрыс (валейбол), Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка), перадае Свабода.
Беларускія сілавікі выклікаюць у людзей не страх, а смех. Паглядзіце, як пратэстоўцы ў Мінску парадзіруюць АМАП:
Тым часам мабільны аператар А1 прызнаў, што па загадзе ўладаў у Мінску зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту.
15:36 Мінск: пратэстоўцы прыйшлі да рэзідэнцыі Лукашэнкі, перадае Радыё Свабода. Ля Палацу незалежнасці людзі ўшчыльную падышлі да кардону сілавікоў у зялёным і вадамётаў, адразу ў кардон выбегла ўзмацненне.
Людзі крычаць «Трыбунал», «Колькі вам плацяць?», «Вы жывяце за нашыя падаткі». Інцыдэнтаў няма.
На Марш адзінства сёння выйшаў не толькі Мінск. Глядзіце, што адбываецца ў рэгіёнах:
![На Марш адзінства выйшлі рэгіёны (відэа) На Марш адзінства выйшлі рэгіёны (відэа)](/img/v1/images/photo_2020_09_06_15_15_56.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
15.30 Увесь праспект Пераможцаў запоўнены людзьмі, пратэстоўцаў больш за сотню тысяч, перадае карэспандэнт Свабоды, людзей не меней, чым мінулым разам. Людзі ідуць да Палацу незалежнасці, дзе стаяць вадамёты і БТР.
Фота Святланы Цітовай
На «Марш адзінства» многія прыйшлі з дзецьмі, ёсць людзі на вазках, шмат сцягоў і транспарантаў. Шэсце падобнае да мінулых і ўсё больш нагадвае карнавал, людзі прыгожда апранутыя, грае аркестр з бубнам і гітарамі, людзі танчаць пад музыку, у тым ліку песню Цоя «Перемен».
Вось такая атмасфера цяпер у цэнтры.
15.18 Толькі што карэспандэнт НЧ бачыў, як па вуліцы Нававіленскай у бок цэнтра горада праехала некалькі аўтазакаў і мікрааўтобусаў з сілавікамі.
Раней у Мінску і іншых гарадах Беларусі паведамлялася пра затрыманні 6 верасня. Спіс затрыманых можна паглядзець тут.
15.10 Мабільны інтэрнэт адсутнічае па ўсім Мінску, але мабільныя аператары нічога пра праблемы з сувяззю не паведамілі.
Але калегам удаецца перадаваць, што адбываецца зараз у цэнтры.
15.02 Тэлеграм-канал «Нашай Нівы» паведамляе, што дэманстранты цалкам занялі праспект Пераможцаў да стэлы.
Нашыя калегі з «Белсату» вядуць відэаанлайн з Маршу адзінства.
14.37 Паведамляецца, што на Нямізе ўжо некалькі тысяч чалавек. Вось так яна выглядае цяпер:
14.33 Людзі ідуць па вуліцы Леніна.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Фота Святланы Цітовай
14.27 Сілавікі і тэхніка каля ГУМа. Пакуль тут нікога не затрымліваюць, перадае наш карэспандэнт.
![118932018_739668983265674_3468022037331037965_n_logo.jpg 118932018_739668983265674_3468022037331037965_n_logo.jpg](/img/v1/images/118932018_739668983265674_3468022037331037965_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
14.25 На плошчы Якуба Коласа граюць барабаншчыкі.
![118992761_364362281619443_5374648555931354321_n_logo.jpg 118992761_364362281619443_5374648555931354321_n_logo.jpg](/img/v1/images/118992761_364362281619443_5374648555931354321_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Алены Ляшкевіч
14.22 Каля ГУМа з'явіўся вадамёт. Тым часам каля 1 500 чалавек пайшлі у бок Нямігі, перадае наш карэспандэнт.
![118882733_2748021098808292_3932787515815301380_n_logo.jpg 118882733_2748021098808292_3932787515815301380_n_logo.jpg](/img/v1/images/118882733_2748021098808292_3932787515815301380_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Які марш без нязломнага сцяганосца спадарыні Ніны Багінскай? На плошчы Якуба Коласа яе віталі воклічамі "Ніна!" і "Дзякуй!"
![118856170_1196292370746396_6654641081793359222_n_logo.jpg 118856170_1196292370746396_6654641081793359222_n_logo.jpg](/img/v1/images/118856170_1196292370746396_6654641081793359222_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Алены Ляшкевіч
14.16 Ад ГУМа праход і рух па праспекце закрыты.
![118911569_363003135103030_3202485783957223516_n_logo.jpg 118911569_363003135103030_3202485783957223516_n_logo.jpg](/img/v1/images/118911569_363003135103030_3202485783957223516_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![118882861_352062032636708_7540182268903491835_n_logo.jpg 118882861_352062032636708_7540182268903491835_n_logo.jpg](/img/v1/images/118882861_352062032636708_7540182268903491835_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
14.14. Наш карэспандэнт паведамляче, што ля ГУМа і Макдональдса сабралася каля 400 чалавек.
![118875559_763012414489200_6153269060590032079_n_logo.jpg 118875559_763012414489200_6153269060590032079_n_logo.jpg](/img/v1/images/118875559_763012414489200_6153269060590032079_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Калона людзей рушыць з вуліц Чарвякова, Нававіленскай, Арлоўскай, бульвара Шаўчэнкі
Плошча Перамогі — у атачэнні вайскоўцаў, праспект Незалежнасці перакрыты.
Фота Святланы Цітовай
Наш карэспандэнт паведамляе, што людзей з сімволікай не пускаюць далей на праспект ад ГУМа. У мужчын глядзяць заплечнікі.
![118912829_704212980161608_2107954314673088702_n_logo.jpg 118912829_704212980161608_2107954314673088702_n_logo.jpg](/img/v1/images/118912829_704212980161608_2107954314673088702_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На пратэст выйшлі і медыкі з плакатамі.
Фота Алены Ляшкевіч
14.00 Людзі пачынаюць збірацца ў цэнтры.
![118924136_355463492169931_6995162809030166137_n_logo.jpg 118924136_355463492169931_6995162809030166137_n_logo.jpg](/img/v1/images/118924136_355463492169931_6995162809030166137_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![118888953_323417982208275_7778316756422959784_n_logo.jpg 118888953_323417982208275_7778316756422959784_n_logo.jpg](/img/v1/images/118888953_323417982208275_7778316756422959784_n_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На вуліцы Валадарскага. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
З розных раёнаў сталіцы ў цэнтр ідуць калоны пратэстоўцаў.
З самага ранку паведамлялася, што ў цэнтр з'ехалася вайсковая тэхніка. Ля ГУМа выстраіўся ланцуг АМАПаўцаў у экіпіроўцы. Праходы ў двары закрытыя, ўнутры таксама АМАПаўцы. Але людзі пакуль свабодна ходзяць.