У Мінску праходзіць збор подпісаў за судовую рэформу
Галоўна праблема — у Беларусі па віне залежнай судовай сістэмы за краты кідаюць нявінных людзей, кажуць удзельнікі збору подпісаў
У Мінску праходзіць збор подпісаў за судовую рэформу, у тым ліку адносна артыкула 328 Крымінальнага кодэкса.
Удзельнікі кампаніі за судовую рэформу патрабуюць незалежнасці судовай сістэмы, рэальнай адвакатуры, а таксама рэформы пракуратуры. Сярод важных пунктаў прапанаваных змяненняў — змены артыкула 328 КК, па якім асуджана ў Беларусі больш за 15 000 чалавек, сярод іх вялікая колькасць непаўналетніх.
Удзельнікі збору подпісаў кажуць:
— Мы выступаем супраць наркотыкаў. Пакаранне павінна быць суровым, але адэкватным. І самае галоўная праблема ў тым, што ў нашай краіне па віне залежнай судовай сістэмы за краты кідаюць нявінных людзей альбо тых, хто былі абгавораныя адным-адзіным сведкам-наркаманам.
Праект закона падрыхтаваны па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і будзе падавацца ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Ганнай Канапацкай.
Нагадаем, што ў Беларусі таксама праходзіць галадоўка маці несправядліва асуджаных па арт. 328 КК.