У Мінску праваабаронцы раздавалі спецвыпуск «Новага Часу» аб правах чалавека ў няволі
У Мінску 30 кастрычніка праваабаронцы і валанцёры Праваабарончага цэнтру «Вясна» правялі акцыю па раздачы спецыяльнага выпуску газеты «Новы Час», прысвечанага захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды.
Такім чынам правабаронцы прыцягваюць увагу грамадскасці да праблем чалавека ў зняволенні, у прыватнасці да ўмоваў утрымання і да асаблівасцяў працы ў такіх умовах.
Спецыяльна для спецвыпуска газеты матэрыялы на тэму правоў чалавека ў няволі падрыхтавалі праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка (“Ці ёсць у турме правы чалавека?”), юрыст праваабарончай арганізацыі “ТаймАкт” Васіль Завадскі (“Праца як пакаранне”), журналісты Аляксандр Буракоў (“Беларускія СІЗА як канец святла”) і Саша Райкан (“Сляпыя зоны беларускага грамадства”).