У Мінску прэзентавалі парадна-грамадзянскую форму да Алімпіяды-2018 (фота)

У Мінску ў Міністэрстве спорту і турызму прэзентавалі парадна-грамадзянскую форму да Алімпіяды і Паралімпіяды 2018 года ў Паўднёвай Карэі.

img_8192s.jpg

Яе атрымаюць удзельнікі беларускіх спартыўных дэлегацый. Як інфармуе прэс-служба Мінспорту, чыноўнікам (прысутнічалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко ды іншыя) узоры формы прадставілі дызайнер Юлія Латушкіна і спецыялісты “Беллегпрама”. Яны распавядалі пра перавагі сваіх мадэляў. Пасля дыскусіі чыноўнікі адзначылі, што дызайнеры з пастаўленай задачай паспяхова справіліся, ды яшчэ ў кароткія тэрміны. У бліжэйшы час узоры адзення пакажуць Аляксандру Лукашэнку, прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
У зале сярод прысутных знаходзіўся Андрэй Фомачкін, беларускі спартыўны функцыянер, які летась на парадзе адкрыцця Параалімпіяды ў Рыа ўзняў расійскі сцяг, а нядаўна ачоліў спарткомплекс “Раўбічы”.


Паводле euroradio.fm