У Мінску пройдзе першы гастрафэст супоў «Ха-ха» — прапануюць харчо і халаднік

З 13 па 18 жніўня ў Мінску пройдзе гастрафестываль супоў з нацыянальным характарам: 12 устаноў будуць гатаваць альбо харчо, альбо халаднiк. Адсюль і назва — «ХА-ХА».

save_20190812_161003.jpeg


Удзельнічаюць 6 рэстаранаў беларускай кухні і 6 грузінскай. Кожны сэт будзе дапоўнены кампліментам — бутэлечкай вады «Баржомі». Такім чынам кафэ і рэстараны горада анансуюць пяты, юбілейны фестываль «Тбілісоба», які ў гэтым годзе пройдзе пад лозунгам «Свята з грузінскім/беларускім характарам» і будзе прысвечаны сяброўству Беларусі і Грузіі.
Глядзіце, як можна арыгінальна паабедаць на гэтым тыдні!
ХАрчо
1. Бістро Gruzin.by
Дзе: вул. Ложынская 4; Навадворскі сельсавет, 82
Сэт «Картулі гемо» (пераклад з груз. — «Грузінскі смак»): востры суп харчо, хачапуры па-аджарску, «Баржомі».

10___gruzin_by.jpg


2. Лаўнж-кафэ «Чайхана»
Дзе: Сурганава, 61; Старавіленская, 4
Сэт «Аднойчы ў Грузіі»: харчо, хачапуры па-аджарску, «Баржомі».
3. Кафэ-пякарня «Пекарыдзэ»
Дзе: вул. Платонава, 45
Сэт «Харчо ад душы»: харчо з дэгустацыйным сэтам хачапуры, «Баржомі».

06___pekaridze.jpg


4. Рэстаран «Тыфліс» + кафэ Chito («Чыта»)
Дзе: вул. Талбухіна, 3; вул. інтэрнацыянальная, 25а
Сэт «Грузінскі смак»: харчо, праснак шоці, «Баржомі».
5. Бістро «Хінкалі Шукалі»
Дзе: праспект Незалежнасці, 40
Сэт «Гарачая Грузія»: харчо на бараніне, праснак шоці, «Баржомі».

save_20190812_161011.jpeg


ХАладнiкi
1. Рэстаран Butler + гастрапаб Bernardin
Дзе: вул. Герцэна, 4; вул. Кірыла і Мяфодзія, 8
Сэт «Дружба народаў»: халаднік з бульбянымі долькамі, «Баржомі».

save_20190812_161003.jpeg


2. Рэстаран «Мядзвежына»
Дзе: вул. Адоеўскага, 117
Сэт «Беларускi смак»: халаднік у збанку з печаных буракоў са свежымі агурочкамі, зелянінай і яйкам перапёлкі, тушаная бульба, «Баржомі»

02___medvezino.jpg


3. Рэстаран «Ракаўскі бровар»
Дзе: вул. Віцебская, 10
Сэт «Халаднідзэ з Баржамідзэ»: бурачны халаднік, адварная бульба, «Баржомі».

img_2374.jpg


4. Рэстаран «Гасціны двор»
Дзе: вул. Савецкая, 17
Сэт «Халаднік па-панску»: халаднік, печаная бульба з ляснымі грыбамі, «Баржомі».

img_2376_2.jpg


5. Рэстаран «У Францыска»
Дзе: пр. Незалежнасці, 19
Сэт «Смачна есцi»: бабулін халаднік, бульбяныя долькі, «Баржомі».

img_2375_1.jpg