У Мінску стварылі антыпрэмію для чыноўнікаў
Міжнародны фэст дакументальнага кіно Watch Docs Belarus і тэлеканал «Горад для гараджан» ствараюць антыпрэмію для чыноўнікаў. Яна будзе называцца «WATCH DOCS пазначыў».
![35a7e451_5ddb_41e3_9daf_6d2946dfa741_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg 35a7e451_5ddb_41e3_9daf_6d2946dfa741_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/35a7e451_5ddb_41e3_9daf_6d2946dfa741_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мы хочам абараняць правы чалавека не толькі з дапамогай паказу фільмаў і абмеркаванняў, але і дзеяннем, адзначаючы (пазначаючы) медалём "за выдатныя заслугі ў галіне правоў чалавека" асобныя органы, структуры, ініцыятывы або іх прадстаўнікоў», — гавораць арганізатары.
Грамадзянам прапануецца падаць заяўку, у якой будуць пазначаныя наступныя пазіцыі:
1. дзяржаўны орган, ведамства або прадпрыемства;
2. канкрэтны факт парушэння правоў
3. апісанне «заслугі» намінанта і спасылка на публікацыю ў СМІ пра дзеянне / бяздзейнасць, каб можна было праверыць гэты факт.
Арганізатары плануюць не закляйміць ганьбай чыноўнікаў, а тонка высмеяць іх. Прадстаўнікоў ведамстваў, адзначаных антыпрэміяй, запросяйь на ўручэнне медаля падчас закрыцця фестывалю (16 снежня ў 15:00, кінатэатр «Мір»).
euroradio.fm