У Мінску «ў знак пратэсту супраць бяздзейнасці арміі» падпалілі танк
Мінабароны сцвярджае, што ён не выйшаў з ладу. Састаў з ваеннай тэхнікай рухаўся ад Мінска ў бок Оршы.

На відэа відаць полымя на адным з танкаў на чыгуначнай платформе, адзначае «Наша Ніва».
«Гэта акт грамадзянскага непадпарадкавання! Танк Т-72, 120-я
дывізія», — піша аўтар відэа, размешчанага на тэлеграм-канале «Баста».
«Усім, хто хвалюецца за «падпалены танк», непашкоджаны 111-ы
перадае прывітанне з палігона! Заўтра — у навучальны бой», — паведамілі ў
Мінабароны. З гэтага паведамлення вынікае, што нейкі інцыдэнт меў месца, але
танк не выйшаў з ладу.