У Мінску з'яўляюцца фота ў падтрымку філосафа-палітвязня Уладзіміра Мацкевіча
У розных частках Мінска з'яўляюцца фота ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча

65-гадовы філосаф Уладзімір Мацкевіч з 4 жніўня ў СІЗА. З 4 лютага ён адмовіўся ад прыёму ежы, а 15 лютага — перайшоў на сухую галадоўку. На 13-ты дзень галадоўкі яму стала дрэнна. У СІЗА яму выклікалі лекара і паставілі кропельніцу.

