У Мінску з’явілася «Сцяна плачу індывідуальных прадпрымальнікаў»
У Мінску з’явілася «Сцяна плачу індывідуальных прадпрымальнікаў». Гэты аб’ект можна знайсці ў раёне будаўнічага рынка ва Уруччы.

Фота: facebook.com/signalmag/
Фотаздымак “сцяны плачу” публікуе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку суполка Signal project.
Надпіс на сцяне зроблены на рускай мове і на іўрыце.

Фота: facebook.com/signalmag/
Арыгінальная “Сцяна плачу” знаходзіцца ў Ерусаліме — гэта частка старажытнай сцяны вакол заходняга схілу Храмавай Гары, ацалелая пасля разбурэння рымлянамі. “Сцяна плачу” з’яўляецца сімвалам веры і надзеі.
Паводле euroradio.fm