У Мінску за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі дзвюх супрацоўніц крамы «Остров чистоты»
У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі палітзняволеную Вікторую Ганчарову (на фота) і Вольгу Маліноўскую, паведамляюць праваабаронцы.
![gancharova_vika.jpg gancharova_vika.jpg](/img/v1/images/gancharova_vika.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Іх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
Справу разглядала суддзя
Таццяна Шоцік. Вікторыі яна прызначыла 2 гады «хатняй хіміі», а Вользе — 1,5
гады «хатняй хіміі». Жанчыны былі вызваленыя ў залі суда.
Пад вартай яны ўтрымліваліся пяць месяцаў.
Іх затрымалі 22 лістапада мінулага году за ўдзел у
акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Затрыманне адбылося наўпрост на працы — у краме
бытавой хіміі «Остров чистоты» ў Лошыцы.
Увечары Вольгу
адпусцілі, а Вікторыю адразу змясцілі ў ізалятар. Але на наступны дзень была
затрыманая і Вольга. Іх змясцілі пад варту да суда.