У Мінску затрымалі былога памочніка пракурора. Нібыта за зліў персанальных звестак
ГУБАЗіК затрымаў былога старэйшага памочніка пракурора Маскоўскага раёна Алега Ермакова. Відэа з ім з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.

Ілюстрацыйны здымак
Паведамляецца, што Алег Ермакоў затрыманы за «зліў персанальных звестак» у тэлеграм-канал Сцяпана Пуцілы. Мужчыну падазраюць паводле артыкула аб распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).