Актывістаў затрымлівалі ў сувязі з рэферэндумам

14 лютага каля 11-й гадзіны раніцы ў Мінску затрымалі актывістаў Леаніда Кулакова і Маю Навумаву, паведамляюць праваабаронцы.

Леанід Кулакоў і Мая Навумава

Леанід Кулакоў і Мая Навумава


Леаніда Кулакова і Маю Навумаву адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе правялі гутарку. Потым з 12-й да 17:30 іх трымалі ў камеры, пасля чаго адпусцілі.
Падчас гутаркі міліцыянт паведаміў актывістам, што іх затрыманне звязанае з будучым рэферэндумам.
Нагадаем, сёння па падобнай схеме таксама затрымлівалі актывіста Яўгена Батуру. Зараз ён на волі.
«Прафілактычнае» затрыманне апазіцыйных актывістаў перад значнымі падзеямі ў Беларусі практыкуецца ўжо не першы год.