У Мінску затрымалі студэнтку журфака і супрацоўніцу «Народнай Волі» Глафіру Жук

Дзяўчыну затрымалі за два дні да яе дня нараджэння.

photo_2021_05_30_11_13_16.jpg

Прыйшла падтрымаць студэнтаў — апынулася на Акрэсціна. Учора затрымалі студэнтку журфака Глафіру Жук. Яна паспела паведаміць бацькам, што яе вязуць у Маскоўскае РУУС за тое, што 14 траўня яна прыйшла да Дома Правасуддзя, дзе пачынаўся разгляд «Справы студэнтаў», паведамляе @zhurffuck.
Дзяўчыну затрымалі за два дні да яе дня нараджэння. Сваё 20-годдзе яна сустрэне за кратамі.
Глафіра працавала каля суда для «Народнай Волі», яе матэрыял у той дзень выйшаў на сайце выдання.