Галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту адпусцілі пасля затрымання (абноўлена)
Відэа пра затрыманне, якое распаўсюдзіла міліцыя, было зроблена загаддзя.
У Гродне затрымалі галоўнага рэдактара папулярнага гарадзенскага парталу Hrodna.life Аляксея Шоту. Затрыманне адбылося каля дома.
Аляксей Шота знаходзіцца ў гродненскім Ленінскім РАУС. Пад яго домам міліцэйскі бус.
Міліцыя зрабіла відэа пра затрыманне Шоты за два дні да затрымання. Відэа на youtube апублікавана 28 траўня.
Прыблізна ў 18:30 Аляксея Шоту адпусцілі. У яго вынялі ноўтбук, тэлефон, тры старых жорсткіх дыска і бчб-парасон.