У Мінску затрыманы маладафронтавец Максім Урбановіч
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Менск Малады Фронт».
Як паведамляюць крыніцы Маладога Фронта, актывіст Максім Урбановіч быў затрыманы 27 снежня і асуджаны да ўтрымання за кратамі. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.
За удзел у акцыях па абароне незалежнасці 7 і 8 снежня ўжо было вынесена некалькі прысудаў да адбывання сутак. Прысуды атрымалі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, Стас Шашок, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі, Яўген Афнагель, Дзяніс Урбановіч,
Алена Талстая, Сяргей Ціханоўскі. Шэраг актывістаў былі пакараныя штрафамі.