У Мёрах міліцыянты збілі актывіста БХД
У Мёрах 23 сакавіка міліцыянты затрымалі актывіста «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Валера Валажонка. Паводле яго, да яго ўварваліся міліцыянты, ударылі яго моцна па галаве і адвезлі ў міліцыю, дзе пратрымалі да позняга вечара.
![1490340517_1347480050_bel_mil.jpg 1490340517_1347480050_bel_mil.jpg](/img/v1/images/1490340517_1347480050_bel_mil.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На 24 сакавіка яго зноў выклікалі ў міліцыю, але актывіст
паведаміў, што накіруецца замест гэтага да пракурора і адваката, а таксама да
хірурга, каб даведацца, наколькі моцную траўму галавы ён атрымаў. “Вельмі моцна баліць і кружыцца галава”, —
адзначыў Валер Валажонак.
Таксама позву ў міліцыю позна ўвечары 22 сакавіка атрымаў
каардынатар БХД у Мёрах Багуслаў Мацук.
Такія дзеянні міліцыянтаў Валер Валажонак звязвае з
запланаванай на 25 сакавіка акцыяй да Дня Волі.