У навагоднюю ноч мінчукоў чакаюць тры салюты
Светлавое шоу з музычным суправаджэннем рыхтуецца каля Палаца спорту. Пачатак прызначаны на 1:30, піша «Еўрарадыё».

У навагоднюю ноч мінчукоў чакае салют на трох пляцоўках, паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама.
Самае маштабнае светлавое шоу з музычным суправаджэннем рыхтуецца каля Палаца спорту. Пачатак прызначаны на 1:30, працягласць салюта — 11 хвілін.
У гэты ж час можна будзе пабачыць салют і на пляцоўцы каля Лядовага Палаца спорту. Шоу працягнецца 15 хвілін.
А ў парку Уга Чавеса салют пачнецца ў 2:00. Там гараджан чакаюць лазернае і піратэхнічнае шоу ў музычным суправаджэнні. Доўжыцца яно будзе 13 хвілін.
euroradio.fm