У Нясвіжы, Слуцку і Салігорску адбылася прэзентацыя кніг, прысвечаных 100-стагоддзю БХД

12 жніўня сустаршыня БХД Павел Севярынец прэзентаваў новыя кнігі і распавёў сябрам і прыхільнікам партыі ў трох гарадах пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі, лёсы вядомых лідараў БХД і планы БХД сучаснай.

img_7477_1_logo.jpg


Паслухаць Паўла Севярынца пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі прыйшлі прыхільнікі БХД і сябры мясцовай філіі ТБМ.

img_7471_logo.jpg


Удзельнікі імпрэзы мелі магчымасць пазнаёміцца і набыць апошнія кнігі сустаршыні БХД «Люблю Беларусь», «Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917 – 2017». Таксама была прадстаўлена «Беларуская хрысціянская азбука для дзяцей». Вялікую цікавасць случчан выклікала кніга «100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі» — біяграфічная панарама некалькіх пакаленняў людзей, якія верылі ў Бога і любілі Беларусь.

img_7473_logo.jpg


Як вядома, імёны хрысціянскіх дэмакратаў замоўчваліся ў часы СССР, і да гэтага часу большасць беларусаў не ведае тых, хто аддаў жыццё за волю, годнасць, незалежнасць і веру ў Хрыста. Дзякуючы шматлікім аўтарам біяграфічных нарысаў створана кніга, якая дапамагае пазнаёміцца з невядомымі гістарычнымі асобамі.

img_7474_2_logo.jpg


Павел Севярынец звярнуў увагу прысутных на глыбокія карані хрысціянскай дэмакратыі, элементы якой можна было назіраць у нашых продкаў яшчэ ў пару росквіту беларускай дзяржаўнасці ў 12-м альбо 16-м стагоддзях.
Ён лічыць, што вера ў Бога ў беларусаў заўсёды спалучалася з імкненнем да свабоды і народаўладдзя і ў 20-м стагоддзі. 

img_7472_logo.jpg


На сустрэчы прысутнічаў таксама сябра БХД кінарэжысёр Аляксей Туровіч, які запрасіў усіх прысутных на прэм’еру фільма «Жоўты пясочак» па апавяданню Васіля Быкава. Псіхалагічная драма апавядае пра Курапацкія растрэлы і будзе паказана ўпершыню ў сталічным кінатэатры «Масква» 16-17 верасня.
 

img_7478_1_logo.jpg