У Новай Баравой знікла ацяпленне

Пра гэта з'явілася інфармацыя ў тэлеграм-каналах.

photo_2021_01_14_22_48_49.jpg

У раённых чатах пішуць, што ў Новай Баравой, бастыёне праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, знікла ацяпленне і гарачая вада. Сітуацыя ўскладняецца тым, што на Беларусь прыйшлі вялікія маразы: уночы чакаецца да -30.
У сярэдзіне лістапада там ужо аднойчы некалькі дзён не было вады. Некаторыя лічаць, што тая аварыя была помстай за грамадзянскую пазіцыю жыхароў раёна.
Неабыякавыя мінчукі прывозілі туды бутэлькі з вадой і запрашалі жыхароў да сябе.
Ужо з'явілася інфармацыя аб тым, што над непаладкамі працуюць. Тым часам у чаце Новай Баравай адно за адным з'яўляюцца прапановы дапамогі.

download_159.jpg