У Новай Баравой сёння зноў затрыманні
Тамтэйшыя жыхары кажуць, што цэлы дзень ціхары ходзяць па замкнёных дварах.

У Новай Баравой сёння зноў затрыманні.
Як мінімум двух чалавек сёння схапілі і адвялі ў бус з нумарам 0260 МТ-5. Бегалі за хлопцам у бэжавай куртцы. Другі затрыманы чалавек – імаверна, дзяўчына.
Тамтэйшыя жыхары кажуць, што цэлы дзень ціхары ходзяць па замкнёных дварах – Форэст, Квартал парк, Нясумны сад – са сваімі чыпамі.