У Оршы затрымалі ўладальніка мясцовага копі-цэнтра
У мінулым месяцы да жыхара Оршы Дзяніса Сімановіча ў копі-цэнтр завіталі супрацоўнікі ГУБАЗіКа.

Ілюстрацыйнае фота
Іх увагу прыцягнулі некалькі значкоў з выяваю жоўтага поля з блактітным небам. Такія сувеніры Дзяніс паспеў таксама падарыць некалькім сваім знаёмым. Сімановіча дапыталі і адпусцілі дадому.
А 29 красавіка запрасілі на гутарку ізноў, адкуль ён ужо не выйшаў. Дзяніс паспеў патэлефанаваць блізкім і паведаміў, што яго арыштавалі на 10 сутак, нібыта за пікетаванне.
У той жа час у копі-цэнтр працягваюць заглядваць супрацоўнікі ГУБАЗ, іх цікавіць, якая прадукцыя там вырабляецца і што менавіта прадаюць людзям, паведамляюць праваабаронцы.