Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч застаюцца ў СІЗА

Сёння, праз 10 сутак ад моманту затрымання, Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч не выйшлі на волю. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, прафсаюзныя лідары пераведзеныя з СІЗА КДБ у СІЗА на Валадарскага.

jaroshuk.jpg.webp

З моманту затрымання 19 красавіка лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў прайшло 10 сутак. Гэта максімальны час, калі затрыманым павінны быць прад’яўлены абвінавачанні. Аднак практычна нічога не вядома ні пра статус бальшыні затрыманых, ні пра сутнасць прад’яўленых ім абвінавачанняў.
Па звестках праваабаронцаў, старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пераведзеныя з СІЗА КДБ у СІЗА на Валадарскага.
Кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка Мікалай Шарах выйшаў з СІЗА КДБ пад падпіску аб невыездзе і належных паводзінах. Яго падазраюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Паводле "Народная Воля"