У палітвязня Уладзіміра Гундара ў турме пагоршылася здароўе
Пра гэта піша ў Фэйсбуку дачка палітвязня.
![Фрагмент ліста Уладзіміра Гундара з-за кратаў Фрагмент ліста Уладзіміра Гундара з-за кратаў](/img/v1/images/255004170_3036896419965589_696943623200627618_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фрагмент ліста Уладзіміра Гундара з-за кратаў
Пра тое, што здароўе пагаршаецца, Уладзімір Гундар пісаў у некалькіх апошніх лістах. З-за нерэгулярнай сувязі з ім сям'я не ведае, наколькі дрэнна ўсё на самой справе. Палітвязень піша пра кепскі зрок і просіць замяніць лекі для сэрца.
«Пачало псавацца здароўе. Тата папрасіў іншыя акуляры, з вялікім мінусам, кажа, што ў старых ужо не камфортна. А ў апошнім лісце напісаў жонцы, што яму трэба замяніць таблеткі ад сэрца, якія ён п'е пастаянна ўжо не адзін год. Мабыць, з сэрцам ці ціскам пагоршылася. Мяркуем, што пра гэта ён расказваў у папярэднім лісце, які да нас не дайшоў...».
Напісаць палітзняволенаму можна на адрас: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37. Уладзіміру Гундару.