У Полацку затрымлівалі сына кіраўніцы незалежнага прафсаюза Вольгі Брыцікавай (абноўлена)

Ягора Свабоднага, сына кіраўніцы незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольгі Брыцікавай, затрымалі сілавікі. Прычына затрымання пакуль не паведамляецца

9s5a0714_600x445.jpg

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Свабодны прафсаюз". Паводле інфармацыі Сын Вольгі Брыцікавай Ягор Свабодны вярнуўся з войска за дзень да суда над маці і прадстаўляў яе інтарэсы на судовым пасяджэнні, адзначае "Свабодны прафсаюз". Пасля арышту Вольгі Брыцікавай ён штодня наведваў яе ў ІЧУ. За што менавіта  затрымалі Ягора, пакуль неневядома.

Нагадаем, як пісаў НЧ, Вольгу Брыцікаву 1 лістапада пасля ператруса затрымалі 3 лістапада стала вядома, што кіраўніцу незалежнага прафсаюза арыштавалі на 15 сутак. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе »экстрэмісцкіх матэрыялаў" (артыкул 19.11 КаАП).


Нагадаем, Вольгу Брыцікаву ўжо затрымлівалі сілавікі. 27 лютага на выбарчым участку яна фатаграфавала бюлетэнь. Тады суд арыштоўваў яе на 15 сутак пяць разоў. Апошні пратакол быў складзены па артыкуле аб парушэнні парадку або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП) — за пратэсты супраць вайны ва Украіне. Тады на волю кіраўніца прафсаюза выйшла толькі пасля 75 сутак за кратамі.

Вольга Брыцікава — старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан». У жніўні 2020 года яна публічна выказала патрабаванні супрацоўнікаў Нафтана, а ў першыя дні вайны запісала відэазварот, у якім выказалася супраць нападу Расіі на Украіну.

UPD. Як паведаміў «Свабодны прафсаюз» пазней Ягора Брыцікава адпусцілі. На якой падставе яго затрымлівалі, невядома.