Затрыманы фатограф, які здымаў кліп Tor Band
Разам з музыкамі Tor Band быў затрыманы фатограф Андрэй Салаў, які здымаў іх кліп, паведамляюць праваабаронцы.

Цяпер стала
вядома, што 28 кастрычніка разам з
музыкамі Tor Band быў затрыманы і фатограф Андрэй Салаў. Ён здымаў для гурта
кліпы.
Адзінае, што вядома — Андрэй арыштаваны акурат «за тое, што здымаў кліпы».
Нагадаем, як пісаў «НЧ», 28 кастрычніка ў Рагачове затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі. Ім прызначылі па 15 сутак арышту. Музыкаў арыштавалі паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і перасылку паведамленняў з іх.

Tor Вand — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не "народец"», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.