У польскіх адукацыйных цэнтрах Беларусі праходзяць пракурорскія праверкі

Правяраючыя таксама пытаюць, ці адзначаюць у цэнтрах нацыянальныя святы Польшчы.

xxl_7.jpg

У розных гарадах Беларусі ў польскіх адукацыйных цэнтрах, дзе вывучаюць польскія мову, культуру і традыцыі, праходзяць пракурорскія праверкі. Сілавікоў цікавяць праца цэнтраў, асабістыя даныя выкладчыкаў, карты і падручнікі, па якіх знаёмяцца з гісторыяй Польшчы.
Правяраючыя таксама пытаюць, ці адзначаюць у цэнтрах нацыянальныя святы Польшчы і ці запрашаюць для гэтага польскіх дыпламатаў.
Скандал паміж Польшчай і Беларуссю разгарэўся пасля таго, як у канцы лютага ў «Польскай школе» ў Брэсце правялі неафіцыйныя мерапрыемствы да Дня памяці «выклятых жаўнераў». Неўзабаве была ўзбуджаная крымінальная справа аб гераізацыі ваенных злачынцаў. З Беларусі выслалі траіх польскіх консулаў, Польшча прызнала персонай нон-грата дыпламата з амбасады Беларусі ў Варшаве.