Крыніцы: У Баранавічах збіраюць звесткі пра дзяцей, якія наведваюць Дом польскі

Баранавіцкае ўпраўленне адукацыі збірае па ўсіх школах горада звесткі пра дзяцей, якія наведваюць Дом польскі. Інфармацыю пра гэта «Белсату» паведаміла адна з настаўніц.

1016488148.jpg

У школе, дзе гэтая настаўніца працуе, звесткі падалі 28 класных кіраўнікоў. Сярод усіх вучняў Дом польскі наведваў толькі адзін.

Дом польскі — установа, дзе выкладаюць польскую мову і прапагандуюць польскую культуру. Такія дамы ёсць у шмат якіх гарадах колішняй Заходняй Беларусі. Перыядычна яны сутыкаюцца з ціскам з боку улад.
Цяперашні захад, імаверна, звязаны з дыпламатычным канфліктам паміж дзвюма краінамі.