У Польшчы зафіксавалі 511 спробаў незаконнага пераходу мяжы

За мінулыя суткі ў Польшчы на мяжы з Беларуссю было зафіксавана 511 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 13 мігрантаў.

fc7vxxgwyagvnn8.jpg

Пастановы аб выездзе з тэрыторыі Польшчы вынесеныя ў дачыненні да 108 чалавек. За дапамаганне арыштаваныя пяць чалавек: 3 грамадзяніна Сірыі, грамадзянін Румыніі і асоба без грамадзянства, паведамляе reform.by са спасылкай на памежную службу Польшчы.